Ніва № 18 (2712), 04 мая 2008 г.

Ой бярозы ды сосны...

Ілона КАРПЮК

— У суботу, 22 красавіка, перад польскім святам, сын вярнуўся з Грабаўца і кажа, што зрэзаны бярозы! Суседка зрэзала, але ніхто мне не сказаў, а трэба паведаміць і даць мне магчымасць самой справіцца з гэтымі галінамі, — расказвае мне Марыя Леанюк, якая па бацьках атрымала ў спадчыну хату і панадворак у Грабаўцы. Штодзень з сям’ёю жыве яна ў Кляшчэлях, час ад часу заглядае толькі на сваю летнюю дачу. Яе панадворак ад суседзяў аддзяляюць даволі новая сетка і радок бяроз, якія пяцьдзесят гадоў таму пасадзіў яшчэ бацька спадарыні Марыі. Гэтыя бярозы сталі прычынай вялікай суседскай праблемы.

Пісьмо

Яшчэ ў сакавіку ў рэдакцыю „Нівы” прыйшло пісьмо з Грабаўца. Марыя Бэрэзняк напісала пра бярозы, ад якіх, нібыта, пасохлі ейныя елкі, а галіны якіх забіраюць сонца і нішчаць дах гаража. Пані Марыя папрасіла суседа зрэзаць галіны на яе баку сеткі. Ёй ужо 70 гадоў, таму няма ў яе сілы ані зрэзваць галіны, ані перакідваць іх. І тут таксама паўстае праблема...

— Гэта цывільная справа, — кажа Лявон Малашэўскі — кіраўнік гміннага аддзялення па справах камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі ды аховы прыроды. — Яны павінны між сабою дагаварыцца, а не ангажаваць паліцыю. Паводле закону той, каму галіны перашкаджаюць, павінен забавязаць уладальніка дрэў да таго, каб зрабіў з імі парадак, даць яму на гэта законных чатырнаццаць дзён, а калі не будзе водгуку, можа сам з гэтым справіцца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF