Ніва № 18 (2712), 04 мая 2008 г.

Падарожжа пад знакам зоркі Чарнобыля

Ганна КАНДРАЦЮК

Асоба Івонкі Сурвілы, прэзідэнта БНР, вядомая чытачам „Нівы”. Найперш дзякуючы інтэрв’ю, якое друкавалася на нашых старонках два гады таму. Спадарыня прэзідэнт пабывала тады на святкаванні 50-годдзя „Нівы”, якое адзначалі мы 14 кастрычніка 2006 года. Размова, як кожнае інтэрв’ю, закранала адно выбраныя праблемы жыцця палітычных уцекачоў. Не хапіла тады месца на асабіста-прыватныя пытанні, якімі заўсёды цікавіцца звычайны чытач. І асабліва, калі справа датычыць жанчыны — прэзідэнта і мастачкі ў адной асобе. У час падрыхтоўкі да інтэрв’ю мае сяброўкі раілі спытаць, між іншым, пра стыліста, у якога апранаецца спадарыня прэзідэнт. Як палітык вылучаецца яна не толькі веданнем замежных моў, але і элегантнасцю. Не менш цікавілі нас погляды спадарыні Сурвілы на рэлігію, грошы, любоў і г.д. Словам, усё, што называецца жыццём. Невыпадкова мемуары — адзін з самых папулярных жанраў на чытацкім рынку. Таму з вялікай цікавасцю і спадзяваннем узяла я ў рукі „Дарогу” Івонкі Сурвілы і нават не агледзелася, калі кніжачка са 144 старонак была прачытана. У ёй найважнейшая атмасфера. Змест і характар кніжкі трапна аддае загаловак: „Дарога. Стоўпцы — Капенгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск”. Транскантынентальную вандроўку можам адчытаць як метафару яе жыцця. Але не толькі. Гэта таксама вобраз ХХ стагоддзя, перыяду выгнанняў, эміграцыі, перасяленняў у цяні змрочнай зоркі Чарнобыля. І, як гэта бывае ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF