Ніва № 18 (2712), 04 мая 2008 г.

Драмгурткі пачыналіся са сцэнічных твораў

Сяргей ЧЫГРЫН

У сярэдзіне 1950-х гадоў Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку актыўна ўзялося за арганізацыю драматычных гурткоў. „Моладзь! Калі хочаш жыць культурна — арганізуй драматычныя гурткі”, „Моладзь! Арганізуй у сваёй вёсцы гурток БГКТ, праз што прычынішся да пашырэння культуры і роднай мовы”, — такія лозунгі былі ўсюды. І заклікі кіраўніцтва БГКТ тады далі пэўны плён. Паўсюль на Беласточчыне пачалі арганізоўвацца і дзейнічаць драматычныя і розныя іншыя гурткі мастацкай самадзейнасці. А Мікола Матэйчук 19 мая 1957 года ў „Ніве” апублікаваў артыкул аб тым, што беларусам у Польшчы неабходна яшчэ арганізаваць беларускі драматычны тэатр. „Рускі тэатр існуе і працуе, арганізуецца ўкраінскі тэатр у Пярэмышлі. А беларускі? Пакуль няма”, — паведамляе аўтар гэтага допісу. Далей спадар Матэйчук спыняецца на „малых формах” беларускай драматургіі. Ён піша, што не трэба абмяжоўвацца толькі аднаактоўкамі, бо беларуская драматургія мае багатыя традыцыі і сур’ёзныя драматычныя творы.

Пазней, у 1960 годзе, на Трэцім з’ездзе БГКТ таксама вялася гутарка пра беларускі тэатр. А Вера Леўчук у артыкуле „Аб тэатры” („Ніва”, 14 ліпеня 1963 г.) выказала сваю думку аб беларускім тэатральным рэпертуары, на якім на той час трымаліся тэатральныя калектывы. „Бо тое, — пісала Вера Леўчук, — што драмгурткі на вёсках неяк радзяць з рэпертуарам (усё іграюць „Мікітавага лапця” ды „Пярэстую красулю”) абсалютна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF