Ніва № 18 (2712), 04 мая 2008 г.

Бельская зорка сярод падляшскіх школ

Аляксей МАРОЗ

Асноўная задача настаўнікаў — адукацыя вучняў у адпаведнасці з праграмнымі падставамі так, каб пасля маглі яны выкарыстаць свае веды і ўмеласці ў пазнейшым этапе адукацыі. Зараз пасля навукі ў падставовых школах і гімназіях адбываецца агульная праверка ведаў і ўмеласцей вучняў у час экзаменаў. У прадметных конкурсах прымаюць удзел самыя здольныя вучні і хаця іх вынікі не адлюстроўваюць агульнага ўзроўню навучання ў школах, то паказваюць на патэнцыял таленавітых вучняў і ўмеласці настаўнікаў працаваць з самымі здольнымі дзяцьмі і моладдзю. Вынікі гэтыя маюць таксама вялікае ўздзеянне на рэкрутацыю, у змаганні безакруговых школ за больш здольную моладзь. Вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім (папулярна званага „тройкай”) у мінулых гадах маглі пахваліцца добрымі вынікамі як на завяршальных экзаменах, так і ў прадметных конкурсах, што ўплывала на яшчэ большае зацікаўленне бацькоў адукацыяй дзяцей у школе з дадатковым навучаннем беларускай мове. Аднак у гэтым годзе вынікі белгімназістаў з „тройкі” — зоркі сярод бельскіх школ — нават перараслі спадзяванні дырэкцыі. Ажно 17 гімназістаў сталі лаўрэатамі, а 3 гімназісты — фіналістамі прадметных конкурсаў. У параўнанні са старэйшымі сябрамі горш выпалі вучні падставовай школы, але тут таксама чатыры асобы сталі лаўрэатамі, а адзін фіналістам, што на фоне іншых бельскіх школ таксама аказалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF