Ніва № 18 (2712), 04 мая 2008 г.

Ілюзіі польскіх беларусаў

Міхась КУПТЭЛЬ

Цешыць, прынамсі мяне, што ў „Ніве” паявіўся абмен думкамі паміж публіцыстамі-фельетаністамі Уладзімірам Хільмановічам і Аляксандрам Вярбіцкім. Праўда, абмен не датычыць беларускіх спраў, але сітуацыі на балканскім напрамку. Аднак для чытача, галоднага інтэлектуальнай спрэчкі, добрае і тое.

Падшыўку „Нівы” за 2007 год перадаў я ва універсітэцкую бібліятэку, апрача ¹ 45 — з фельетонам Уладзіміра Хільмановіч „Змаганне за памяць”. Аўтар піша ў ім пра жорсткія адносіны ўлад Беларусі да апазіцыі і досыць змястоўна апісвае факты. Маю ўвагу звярнуў апошні абзац: „Усё гэта не кіношныя страшылкі, а рэаліі. А нататкі гэтыя адрасаваныя перад усім тым чытачам „Нівы”, якія маюць ілюзіі наконт парадкаў, што пануюць у сённяшняй Беларусі. Хто не верыць, хай прыязджае сам і пераканаецца”.

Не так проста выглядае рэчаіснасць у той частцы Рэчы Паспалітай, дзе кампактна пражываюць беларусы, як апісвае яе Хільмановіч. Мяне таксама турбавалі і турбуюць ілюзіі польскіх беларусаў, якія лічаць, што ў Беларусі ўсё ў парадку, а Лукашэнка — някепскі прэзідэнт і гаспадар, затое ў Польшчы настаў бардэль і хаос, калі запанавала дэмакратыя. Як бачым, дэмакратыя не існуе, толькі пануе. Народ відочна любіць, калі хтосьці над ім пануе.

Па-мойму заклік да чытачоў „Нівы” ехаць у Рэспубліку Беларусь і пераканацца ў тамашніх парадках — няўдачны, бо наогул нашы чытачы ведаюць з прэсы, тэлебачання і радыё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF