Ніва № 18 (2712), 04 мая 2008 г.

Калыханка каля танка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сапраўдная культурная рэвалюцыя ахапіла прасторы сінявокай Беларусі. Зусім нядаўна ў сталіцы дэмантавалі помнік Максіму Багдановічу ў старой частцы горада. Кажуць, што больш дваццаці пяці гадоў не там стаяў. Пасля рэканструкцыі ансамбля паставяць яго ў лепшае месца. А можа яшчэ падумаюць — ці ставіць увогуле. Колькі там той Багдановіч напісаў — адну тоненькую кніжачку. Памятаеце, як у старой савецкай показцы — «дзіўна ўсё гэта — „Муму” напісаў Тургенеў, а помнік стаіць Маякоўскаму». Затое ўсе „Т-34”, нягледзячы на грандыёзную перабудову цэнтральных пляцоў беларускіх гарадоў, стаяць, нібы маладыя жарабцы, на высокіх п’едэсталах з узнятымі ўгару дуламі, непарушна. І гэта правільна, бо гэта святая наша традыцыя з дахрысціянскіх часоў. У Старых Дарогах, прыкладам, маладыя ў дзень шлюбу ўскладаюць кветкі да помніка неўміручаму Ільічу і да гарматы на пастаменце. Яшчэ старажытныя некалі казалі — „з ранку ўсе дарогі вядуць да танку”.

Чарговым крокам культурнай мадэрнізацыі павінна стаць замена старой „Калыханкі” на тэлеканале „Лад”. Некалькі пакаленняў маленькіх беларусаў клаліся ў ложак і засыналі пад вячэрнюю дзіцячую песеньку з музыкай Васіля Раінчыка і словамі Генадзя Бураўкіна. Але хіба музыка тая ўжо састарэла. Ды і тэкст бураўкінскі нейкі несучасны. Мала ў ім сапраўднага драйву. Узяў бы паправіў паэт радкі „збеглі зайкі ўсе ў лясы, змоўклі птушак галасы” на „збеглі зэкі ўсе ў лясы, змоўклі партый (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF