Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Мінулае Крынак

Размова з Цэцыліяй БАХ-ШЧАВІНСКАЙ, даследчыцай гісторыі крынскай малой айчыны

Якія маюцца найдаўнейшыя пісьмовыя ці археалагічныя весткі пра Крынкі?

— Праўду кажучы, археалагічных крыніц няма, прынамсі мне пра іх невядома. Калі б былі такія, дык, думаю, іх немагчыма было б прыхаваць ад зацікаўленых гісторыяй. І дакументаў, на жаль, пра пачаткі мясцовасці няма. Вядома, што месцам захоўвання каштоўных дакументаў былі парафіі. На жаль, Крынкі ў XVII стагоддзі былі некалькі разоў разграблены і мяркую, што тыя дакументы пра пачатак мясцовасці беззваротна тады прапалі. Вядома, што войскі князя Хаванскага зрабавалі скрыню з дакументамі каталіцкай парафіі. Таксама ў царкве не захаваліся ніякія ранейшыя дакументы. Магчыма, што яны недзе ў архівах ці бібліятэках, але трэба было б шукаць іх на вялікіх прасторах з вялікімі расходамі і сродкаў, і часу.

У якім годзе было згаданае маскоўскае нашэсце?

— У 1659 годзе. Раней быў шведскі „патоп”, пасля, у пачатку XVIII ст. праходзіла тут войска шведскага караля Карла ХІІ, якое таксама грабіла Крынкі. Не ўдалося мне даведацца нават пра існаванне найважнейшага дакумента — пра прысваенне гарадскіх правоў Крынкам. Захаваліся копіі гэтай граматы, але пра яе самую нічога не вядома.

Але ці з захаваных копій можна нешта даведацца пра ранейшае мінулае Крынак?

— Найранейшая згадка паходзіць з 1434 года; гэта згадка Яна Длугаша ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF