Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Апантаны беларускімі справамі

Анатоль БУТЭВІЧ

Пра Канстанціна Майсеню, што з польскай беларускай Гайнаўкі, я шмат чуў яшчэ задоўга да таго, пакуль з ім пазнаёміўся. Казалі, што гэта настойлівы арганізатар і дбайны руплівец на беларускай ніве. Тыя, хто так сцвярджаў, не памыляліся. Гэткім ён быў на самай справе, калі мы пачалі з ім кантактаваць. Хоць знешне быў спакойным і ўраўнаважаным, але ўнутрана мэтаскіраваным, нацэленым на вынік, чалавекам, які не любіць, не хоча і не можа адступацца ад задуманага.

Мо менавіта таму і ўзяўся ён па настойлівай парадзе і даручэнні сяброў узначаліць нялёгкую справу пабудовы беларускага музея ў Гайнаўцы. Кожны, хто хоць які будынак узводзіў на асабістай дзялянцы, ведае, колькі гэта каштуе нерваў, колькі патрабуе часу, энергіі і сілы. Ну, а пра грошы ўжо і казаць няма чаго. Але ж то ўласнае будаўніцтва, дзе ты сам сабе гаспадар — што і як зрабіў, тое і добра.

А тут жа грамадская будоўля, дзе ўсё навідавоку, а найперш промахі, недакладнасці... А таму і адказнасць вышэйшая, і дарадцаў ды крытыкаў хоць адбаўляй — больш, чым патрэбнай цэглы, цэменту ці грошай. Здаецца, па-сяброўску пакрытыкуюць ці зробяць заўвагу, але такую, што не спіцца пасля гэтага Майсені не адну ноч. Мо і кінуць хацеў бы гэты „лішні” для яго клопат, але ж сумленне не дазваляе: як гэта на паўдарозе сысці, узваліць на некага табой распачатыя клопаты?

Таму і не кідаў ён сваёй жыццём менавіта яму прызначанай справы, цягнуў гэты трымцівы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF