Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Шкада, што пачынаем цаніць людзей пасля смерці...

Васіль САКОЎСКІ

24 лютага г.г. у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылося вельмі важнае і моцна патрэбнае нам, беларусам, ды і Гайнаўцы мерапрыемства — урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Канстанціна Майсені.

Дошка металічная, сціплая, бо і Майсеня быў чалавекам сціплым. Надпіс на ёй таксама:

Майсеня

Канстанцін Мікалаевіч

15.08.1923-12.10.2006

Беларускі грамадскі дзеяч

І, канешне, металічны барэльеф-бюст Майсені зверху. І табліца, і месца, дзе яна прымацаваная мне падабаюцца, робяць яны ўражанне.

Нагадаю, што гэтую ўрачыстасць арганізавалі і рыхтавалі Генеральнае консульства РБ у Беластоку, жонка Канстанціна Майсені Насця, і Беларускі музей у Гайнаўцы. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі міністр культуры Беларусі, амбасадар Беларусі ў Варшаве, генконсул Генеральнага консульства ў Беластоку, гайнаўскае гарадское і павятовае начальства, настаяцель прыхода, прадстаўнікі БГКТ, „Нівы”, іншых беларускіх арганізацый і працаўнікі музея. На ўрачыстасць прыбыло многа моладзі і людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту. Было людна.

Вёў урачыстасць настаўнік Гайнаўскага белліцэя Ян Карчэўскі, прыгожа спявала „Знічка”.

Спачатку вядучы прывітаў гасцей і прысутных. Анастасія Майсеня і міністр культуры Беларусі Уладзімір Матвейчук адкрылі мемарыяльную дошку, настаяцель Міхал Негярэвіч пасвяціў яе. Вядучы прыпомніў нялёгкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF