Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Акадэмія ў Супраслі — невыпадковая справа

Місія Акадэміі — дагляданне, развіццё і распаўсюджванне традыцыі, каштоўнасцей і духоўнасці праваслаўя як крыніцы адказу на выклікі сучаснасці, уклад у жыццё Праваслаўнай царквы шляхам даследчыцкай, акдукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці ды дзеянняў па прыбліжэнні і супрацоўніцтве паміж культурамі, рэлігіямі і канфесіямі ў справе будовы чалавечай супольнасці, абапёртай на дабро і пашану.

Размова з канцлерам Супрасльскай акадэміі а. Уладзімірам МІСІЮКОМ

Супрасльская акадэмія ствараецца па ўзору падобных цэнтраў у іншых краінах. Ці ў гісторыі Праваслаўнай царквы ў Польшчы былі яе аналагі, ці гэта зусім новая ідэя?

— І новая, і старая. Раней такімі цэнтрамі былі некаторыя манастыры, якія станавіліся навуковымі, асветнымі і культурнымі цэнтрамі, уздзейнічалі на ўсю краіну і заграніцу. Акадэміі такога кшталту як у Супраслі — ідэя новая. Гэта перш за ўсё канферэнцыйныя цэнтры для сустрэч, нарадаў, абучэння, выставак. Пачалі яны ўзнікаць пасля ІІ сусветнай вайны ў Нямеччыне з мэтай даць людзям магчымасць абмяркоўваць што рабіць далей, як адбудоўваць тое, што разбурыла вайна. У 1950-х гадах першая праваслаўная акадэмія паўстала ў Грэцыі, на востраве Крыт каля горада Ханья. І яна дала прыклад іншым. Трэба было чакаць аж да 1980-х гадоў, калі ўзнікла другая акадэмія ў Валамо ў Фінляндыі. У 1990-х гадах заснавалася трэцяя акадэмія ў горадзе Вілемаў у Чэхіі. Праваслаўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF