Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Навуковая дыктатура шаўцоў у Польшчы

Я ўжо пісаў якое значэнне ў нашай глыбінцы маюць доўгія боты. Без іх лепш не выходзіць з дому! Асабліва цяпер, восенню, зімой. Без доўгіх ботаў наш край можна пабачыь адно павярхоўна, мімалётна. З вышыні вокнаў цягніка, з салона чыноўніцкага аўто або з вышыні фурманкі. Аднак ніколі блізка, непасрэдна, праўдзіва.

Трэба ведаць, што найлепшыя доўгія боты на нашых землях шыюць у Давыд-Гарадку. У апошні час яны папулярныя на ўсю Польшчу. Ведаю гэта са свайго вопыту, я сам купіў такую пару ў знакамітага шаўца-майстра пана Матусевіча, і ўсіх заахвочваю. Апрача названага майстра існуе ў Давыд-Гарадку яшчэ многа шаўцоў, аб’яднаных у шавецкім кааператыве. Усе яны прыдбалі славу прафесіяналаў, асабліва ў галіне непрамакальных ботаў для паляўнічых.

Пішу пра ўсё гэта не толькі каб зрабіць рэкламу радзімай шавецкай вытворчасці; хачу патлумачыць адкуль з’явілася дэлегацыя з двух давыд-гарадоцкіх шаўцоў (здаецца, і той Матусевіч) на Каралеўскім замку ў Варшаве. Сапраўды, гэта цудоўны звычай і традыцыя, калі грамадзяне краіны прыносяць у падарунку найяснейшай Галаве Дзяржавы, Спадару Прэзідэнту, лепшыя прадукты ўласнай вытворчасці, каб тым самым пасведчыць глыбокі доказ сваёй прыхільнасці і прызнання. Спадар Прэзідэнт — вялікі аматар паляванняў. Прыгожы гэта ўчынак з боку палескіх шаўцоў, што падарылі якраз паляўнічыя боты і прыгожы гэта жэст з боку Спадара Прэзідэнта, што прыняў дар і будзе паляваць у нашых, а не замежных, хай і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF