Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Ці Краўчук, ці... Кручок?

Міра ЛУКША

Ужо на першай сустрэчы пасля ўстаноўчага з’езду Беларускага літаратурнага аб’яднання пры рэдакцыі „Нівы”, якое пасля атрымала імя „Белавежы”, на ліпеньскім семінары разглядалася п’еса аднаго з сяброў-пачаткоўцаў, які сваю драмку „Ануфры авансуе” падпісаў псеўданімам Сяргей Кручок. Георгій Валкавыцкі, які на сваю памяць найчасцей не наракае, ніяк не можа ўспомніць, хто хаваўся пад гэтым псеўданімам. Мяркуе, што па стылі крыху нагадвала яна творчасць Ваціка Асіповіча, які любіў вельмі выдумляць сабе новыя меткія псеўданімы, але магчыма, што аўтарам быў Мікола Краўчук з Патокі, які высыпаўся тады сатырычнымі і лірычнымі тэкстамі. Варта спытацца ў старога настаўніка, які заўжды быў з „Нівай”, ці не быў аўтарам забытай п’ескі паўвекавой даўнасці. Цяпер Мікола Краўчук жыве ў Беластоку, хоць часцей бывае ў Тапалянах, у Патоцы. Успамінае і Ваціка Асіповіча, якога лёс заўжды быў яму блізкі. Сядзім у ягонай кватэры на Антанюку ў Беластоку.

— Ён жа, Вацік, і „Шэршань” быў, „Малы”, да вайны верш апублікаваў яму Хведар Ільяшэвіч. Жонка Ільяшэвіча нас вучыла ў Тапалянах, я з іхнім Юркам вучыўся, ён быў у класе вышэй, хоць я крыху старэйшы... Шкада, што ты не да мяне звярнулася ў справе Асіповіча, — яшчэ да яго смерці з ім сустрэлася б, пакуль ён цалкам не аслеп. Добры быў з яго паэт. Цяпер людзі кажуць, што сусед ягоную спадчыну прысабечыў, вершамі як сваімі хваліцца, тымі, што Вацік „Краўчукоў” па-польску (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF