Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Гісторыя пад адбойным малатком

Ілона КАРПЮК

Даўно не была я ў Беларусі і калі з’явілася ідэя ехаць на „Рок-каранацыю”, мы з сябрам нават доўга не задумваліся. З другога боку, беларускае консульства не праяўляла ніякай антыпатыі да маладых беларусаў у нашых асобах, тады трэба было карыстацца спрыяльнай сітуацыяй, бо бывае, што нечакана яна хутка мяняецца. Шэнгенскія візы не такія ўжо танныя, але даражэй было б расплачвацца эмацыянальна, калі б зноўку не давялося нам пабачыць Беларусі чарговыя пару гадоў. Вырашылі мы паехаць на машыне, што ў маім выпадку аказалася шчаслівым выбарам, бо пры нагодзе наведалі мы месцы, у якіх я раней не пабывала.

Мінск як Мінск, надта не памяняўся. Хаця помню, што ў час маёй апошняй пабыўкі немагчыма было шпацыраваць па раскапанай Плошчы незалежнасці. Сёння зусім інакш. На машыне пракаціліся мы па спіральных дарогах падвалаў, якія вялі на паркінг самага вялікага гандлёвага цэнтра „Сталіца” пад згаданай плошчай. Што цікава, не знойдзеш там марак папулярных у свеце фірменных крам, наогул усе беларускія, украінскія ці расійскія. А ў цэнтральным месцы, ля шкляных ліфтаў, кветак ды фартэпіянаў па прамацыйнай цане — свята камерцыі. Калісьці ў Мінску ўсе маладыя пары ў дзень свайго шлюбу падаваліся пад вечны агонь, сёння сустракаем іх у цэнтры „Сталіца”. Адначасова круцяцца па 4-5 параў і толькі чакаюць сваёй чаргі, каб перад аб’ектывам камеры ці фотаапарата падняцца ліфтам.

Іншы сумны матыў гэта, як у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF