Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Вялікдзень заўсёды радуе

Размова з мітрафорным протаіерэем Мікалаем Шабелянам, настаяцелем Георгіеўскага прыхода ў Семяноўцы

На Гайнаўшчыне ведаюць Вас як свяшчэнніка невялікага Семяноўскага прыхода. Хіба Вы вельмі зжыліся са сваімі прыхаджанамі, што не хочаце іх пакідаць?

— Некалькі разоў прапанавалі мне перайсці на іншы прыход, між іншым у Нараўку і Нарву, а людзі з іншых парафій прасілі пераехаць да іх. Аднак я заўсёды хацеў закончыць пачатыя мною работы ў Семяноўцы. Мне было важным, што будзе далей у нашым прыходзе. Тут пакоіцца наш сын Георгій, які якраз быў другой асобай пахаванай на заснаваным у 1957 годзе могільніку. Наш Георгіеўскі прыход быў маім першым і я проста звязаўся з тутэйшымі людзьмі і жыву з імі як у адной сям’і. Я ведаю праблемы ўсіх прыхаджан, а каля 600 пакойнікаў, якіх за 52 гады служэння ў Семяноўцы правёў я на могілкі, памятаю з твару. Калі малюся за ўпакой іх душ, перада мной паяўляецца іх вобраз. Успамінаю іх таксама, наведваючы з малітвай кожны дом.

Калі Вы ў 1956 годзе былі назначаны служыць у Семяноўцы, тут не было асобнага прыхода.

— Раней святар з Нараўкі прыязджаў маліцца ў Семяноўку толькі 8 разоў у год. Я афіцыйна быў назначаны вікарным свяшчэнніка Нараўчанскага прыхода, але адразу стаў арганізаваць асобную парафію. Была тут толькі царква ХVІІІ стагоддзя і больш нічога. Спачатку мы з матушкай жылі на кватэры, а пасля паставілі невялікі прыхадскі домік, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF