Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

За блакітным морам (2)

Ежы ПЛЮТОВІЧ

(працяг з 16 н-ра)

А былі сярод іх і звычайныя злачынцы, лодыры, як Віён, Караваджа ці Жэне, або тыя што празмерна ўжывалі алкаголь, як Міцкевіч, Дастаеўскі, Хемінгуей ці Караткевіч; былі ўрэшце хворыя, шалёныя, як дэ Сад, Ніцшэ, Стрындберг або Стахура. І ўздыхнуў я над іх лёсам са спачуваннем, убачыўшы іх біяграфіі раптам з другога боку, з боку еўрапейскага, крытыкаванага Бога, якога не хацелі, якога зямны быт праплыў у згрызоце і цярпенні, а завяршыўся смерцю ў пакутах, на крыжы. Гэтыя людзі мастацтва, цыркачы ды блазны, вартыя кпін і насмешак як жывыя людзі — мерылі сілы на чалавечы лёс, давалі сведчанне праўдзе быту, былі пранікнутыя каштоўнасцю, святасцю, можа гэтай правінцыйнай, сапхнутай сёння на край свету, ды нашай, гуманітарнай, еўрапейскай.

Ці любіш ты Еўропу, яе гісторыю і каштоўнасці? — спытаўся я. — Ці ты гатовы для яе жыць, аддаць штосьці з асабістых спраў? Гэта больш простае, больш зразумелае, чым ты думаеш, тым больш што яно істотнае, асноўнае. Або любіш, або не, з усім багажом былога, гэтай пакрыўленай, трагічнай гісторыяй. Доказаў — мысленных, інтэлігентных, рафінаваных на „так” не пералічыш, столькі іх знойдзецца. Затое нашае чалавечае сэрца...

Адкуль у цябе столькі пафасу? — збянтэжыўся, азмрочыўся паэт. Моўчкі дапіў піва з куфля, захліснуўся, збялеў.

А мне падумалася, што мабыць гэтая няшчасная еўрапейскасць неяк так мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF