Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Чырвонае яйка

Віктар САЗОНАЎ

Вялікдзень успамінаецца мне як самае светлае свята майго дзяцінства. Новы год быў вельмі вясёлым і з падарункамі. Яго таксама моцна любілі і чакалі. Але Вялікдзень быў нечым іншым. Яшчэ ў такім маленстве, калі савецкае дзіця не вельмі адрознівала, чым розняцца рэлігійныя і дзяржаўныя святы, Вялікдзень заварожваў і выбухам вясны, і ганарлівай таямнічасцю, і светласцю людскіх настрояў. Было вельмі нязвыкла глядзець як дарослыя людзі цалуюць адзін аднаго з неіснуючай у другія дні шчырасцю і пажаданнем бліжняму дабра ды шчасця.

Мы тады нічога не ведалі пра той агонь, які сам запальваецца ў гэты дзень з Нябеснай Ласкі і доўга мае якасць не абпальваць чалавека, паказваючы Божы цуд. Не ведалі і пра слёзы на абразах, і пра іншыя невытлумачаныя навукай з’явы. Нас у школе вучылі, што папы дзеля сваёй выгады дураць людзей і будучыня чалавецтва за атэізмам. А каб нам тая навука лепш у галаву даходзіла, завуч школы дзяжурыў ля царквы і перапісваў вучняў, якія прыходзяць на Усяночную службу.

Пасля іх учынак, які не стасуецца з „ганаровым” званнем піянера або камсамольца, доўга разглядалі на школьных сходах ды лінейках. Выстаўлялі тых вучняў як ворагаў „перадавой” савецкай сістэмы і падымалі насмех, як дурняў, якія яшчэ вераць у Бога.

Падчас Вялікага посту ў школе штотыдзень ладзілі танцы і дазвалялі танцаваць нашмат пазней, чым у іншы час. А дырэктары школ пісалі ў раённыя аддзелы адукацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF