Ніва № 17 (2711), 27 красавіка 2008 г.

Святая Вербніца

Міра ЛУКША

Па Беластоку, як па ўсім праваслаўным свеце, сёння ідуць і едуць у храмы жанчыны, мужчыны, дзеці адзначыць позняе сёлета свята Уваходу Госпада Ісуса Хрыста ў Іерусалім. Пазнаць іх можна, праваслаўных, па сціплых пуках вербачак, ужо распушчаных, аздобленых крыху ўжо па апошняй модзе — нават і бутонамі штучных кветак. Рэдка дзе ўбачыш папяровую кветачку, колішнюю — ды і так даніна модзе невялікая. Бо нашы лісты пальмаў, кінутыя разам з лістамі іерусалімцаў, рассцілаючых адзенне і лістоўе перад Богачалавекам, другім Адамам, які прыйшоў выканаць Сваё заданне і перамагчы смерць — наша радаснае прывітанне Збавіцеля, веснавая радасць з жыцця і надзея, прадчуванне суму і Ягоных пакут для даказання Айцу і ўсяму свету, што гэта Любоў і дараванне ратуе свет і самыя дарагія вечныя каштоўнасці, даказанне сэнсу ўсяму. І ў храм ідзем з чыстым сэрцам і верай, для ўмацавання і памяткі, для яднання ў Царкве як Яе частка. Асанна на вышынях, блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!

Так віталі Госпада, які ўваходзіў у Іерусалім, натоўпы народу. З гэтага дня пачынаецца іншае вымярэнне часу ў Іерусаліме. Ён пачынае перажываць містэрыю ўваходу ў смерць самога Жыцця і пераходу да жыцця з глыбіняў смерці... І гэты пераход пачынаецца з усхвальных воклічаў натоўпу, які, пазней, не абароніць, не будзе спагадаць у бальшыні сваёй Збаўцу, калі ён будзе ісці на Галгофу. Энтузіястычны натоўп разумее, што Валадар, якога ён вітае, якраз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF