Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

У Ляўкове ляпілі „бусліную лапу”

Ілона КАРПЮК

Ад шасці гадоў у самаўрадавай святліцы ў Старым Ляўкове збіраюцца ўсе пакаленні жыхароў Ляўкоўскага прыхода пячы „бусліную лапу”. Пакуль яшчэ прыйдуць дзеці з бацькамі, пані Валя ўжо рашчыніла цеста на „лапу”, каб паспела яно вырасці ля радыятара.

— У нас, амаль у кожнай хаце пяклі „бусліную лапу”, — кажа Вольга Адамюк з Ахрымоў, якая раней штогод прыязджала на перадвелікодныя сустрэчы ў святліцы. — Пяклі не толькі „лапу”, але і „бароны”. Выносілі тады іх перад хату і спрачаліся чые прыгажэйшыя. А „бароны” пяклі як сімвал, бо калісьці бароны зацягвалі на клуню, каб буслы завяліся. Гэта абазначала шчасце ў гэтай сям’і. Тады ўжо было вядома, што хата напэўна не згарыць.

„Бусліная лапа” гэта таксама сімвал. Буслы, якія прылятаюць, нясуць з сабой шчасце, дабро і вясну, таму „лапу” пяклі перад святам Благавешчання. Яны перад святам, так як яйкі на Вялікдзень, дабравесцяць новае жыццё.

— Я ў пэўным сэнсе рэактывавала старую традыцыю, — распавядае Марыёля-Галена Рэент, кіраўнік святліцы ў Старым Ляўкове. Помню як „бусліную лапу” пякла мая бабуля, але чалавек не пра ўсё помніць у дарослым жыцці. Некаторыя ўспаміны вяртаюцца пазней. Так было і з „лапай”.

У гэтым годзе пані Оля не змагла прыехаць, затое Марыёля папрасіла дапамогі ў спадарыні Валі, якая паходзіць з Семяноўкі, таксама роднай вёскі спадарыні кіраўнік. Там таксама ведаюць пра „лапу”. Але згаданая „бусліная лапа” гэта не адзіная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF