Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

Хведару Нюньку — 80!

Алесь АДАМКОВІЧ

Як жыць, дык жыць для Беларусі.

А без яе навошта жыць?

Ларыса Геніюш

Так кораценька можна ахарактарызаваць асобу старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве, чальца Прэзідыума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведара Нюньку, якому 6 красавіка споўнілася 80 гадоў.

Амаль два дзесяцігоддзі ён прадстаўляе беларускую грамадскасць Літвы. Дзякуючы яго энтузіязму, адданасці Беларусі, у сённяшняй Літве ведаюць і аб беларусах, і аб іх праблемах.

Адзначыць юбілей гэтага шаноўнага чалавека і раздзяліць з ім ягоную радасць прыйшло блізу ста чалавек. Гэтым і было засведчана наколькі ён паважаны ў грамадстве.

Хведара Нюньку ведаюць і паважаюць не толькі сярод беларусаў свету, але і сярод літоўцаў. Гэта пацвярджаецца тым, што віншаванні ён атрымаў ад галавы кабінета ўрада Літоўскай Рэспублікі прэм’ер-міністра Гедымінаса Кіркіласа, ад спікера Сойма ЛР Чэславаса Юршэнаса і ад іншых устаноў Рэспублікі.

Хвалюючым момантам для ўсіх быў той, калі павіншаваць прыйшлі прафесар-дэпутат Вітаўтас Ландсбергіс і дэпутат Еўрапарламента Лайма Андрыкене, зазначыўшы тым самым павагу да Юбіляра. Былі, між іншым, і чальцы літоўскага Сойма. Ад Дэпартамента нацыянальных меншасцей Юбіляр атрымаў залаты медаль, які ўручаецца толькі надзвычай заслужаным сябрам.

Далей яго віталі шматлікія госці, прыбыўшыя на юбілей з розных куткоў зямлі. Варта адзначыць, што сярод іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF