Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

Магільні кіеўскіх князёў ХІІ стагоддзя

Юзэф МАЦКЕВІЧ

Ну вось, мы можам ужо сказаць, што пераступілі высокі для кожнага даследчыка парог самага важнага для нашых зямель адкрыцця.

Нашыя словы смелыя: знойдзены магільні кіеўскіх князёў ХІІ стагоддзя!

Вядома, гэта пакуль высунутая гіпотэза. У які спосаб мы да яе даходзім?

Гісторыя Давыд-Гарадка расплываецца ў сівой імгле стагоддзяў. Гісторыю нашай зямлі мы ведаем пераважна ў часы Вялікага княства Літоўскага, хоць і там многа прабелаў.

Гэта князі

Некаторы гісторыкі, а следам іх Кіркор, пацвярджаюць у выдадзенай у 1882 годзе Живописной России факт існавання легенды, паводле якой Давыд-Гарадок заснавалі яцвягі, а горад назвалі ад імя іх князя Давыда, якія прыняў хрысціянскую веру. Вядома, найперш ён мусіў пабудаваць замак; валадарства князёў заўсёды абапіралася на замкі, вакол якіх сяліліся людзі і ўзнікалі гарадзішчы.

Ці можам мы высунуць гіпотэзу, што адкапаныя труны паходзяць з таго часу?

— Не, — кажа пан Антон Луцкевіч, — мы былі на месцы і самі бачылі. Адно, што сёння мы можам бясспрэчна сцвердзіць, гэта тое, што знаходка прыналежыць хрысціянскаму перыяду; яцвягі, як вядома, былі язычнікамі, праўда, іх паасобныя князі маглі ахрысціцца. Таму трэба глядзець далей, у ранейшыя стагоддзі. Паводле мяне, у часы, калі Давыд-Гарадок меў важнае палітычна-вайсковае значэнне. У іншым выпадку княжая сям’я не пражывала б пастаянна на замку, хутчэй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF