Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

Спыніся... старасць

Віктар БУРА

Часта ўспамінаю Аляксандра Харкевіча (1908 года нараджэння) і ягоную светлай памяці жонку Надзею (нарадзілася яна ў 1910 годзе ў Кранштаце) з вёскі Лешукі — бацькоў настаўніка Аляксея Харкевіча. У маладосці Алёша заўсёды запрашаў мяне да сваіх бацькоў на пачастунак пасля беларускіх фэстаў і іншых мерапрыемстваў, якія з моладдзю ладзілі лешуцкія настаўнікі пад кірункам загадчыка мясцовай школы Аляксандра Харкевіча. А колькі тады ў школе было сустрэч з нашымі беларускімі пісьменнікамі, м.інш. з Алесем Барскім і Віктарам Шведам, з журналістамі „Нівы”, на якія прыходзілі людзі з навакольных вёсак.

Алёшаў бацька, Аляксандр Сямёнавіч, з кастрычніка 2002 года пражывае ў Доме міласэрнасці „Самаранін” у Гайнаўцы, які знаходзіцца на ўскраіне горада, у варот Белавежскай пушчы, аколены вянком 200-гадовых дубоў. Раней у гэтых будынках змяшчалася радзільна-гінекалагічнае аддзяленне павятовага шпіталя ў Гайнаўцы. Цяпер зіхацяць яны пасля капітальнага рамонту. У гэтым комплексе будынкаў Дом міласэрнасці „Самаранін” знаходзіцца з 1998 года. Яго заснавальнікам і дырэктарам з’яўляецца настаяцель мясцовага Свята-Троіцкага прыхода а. Міхал Негярэвіч. Першым жыхаром дома стаў тады 48-гадовы Аляксей Мароз. Цяпер у „Самараніне” жыве 30 жанчын і 19 мужчын.

Хаця ў Аляксандра Харкевіча Мафусаілаў век — 17 жніўня споўніцца яму сто гадоў — адчувае ён сябе даволі добра і памяць у яго выдатная.

Я часта, калі іду па вуліцы 3 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF