Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

З бульбай у гербе. Беларускі смак

Міра ЛУКША

Пра беларускі смак можам пагаварыць з сапраўдным знаўцам, вядомым на ўсю Польшчу аўтарам кніжак пра кухню. Андрэй Федарук, якога род выводзіцца з Плютыч, беластачанін, славуты сваімі каляровымі кнігамі пра смакі — і міжнародныя, кавава-гарбатнія смакоцці, і тутэйшыя — крэсавыя ці падляшскія. Смакі разглядае не толькі як практык, але і сацыёлаг. Уключыўся ён у арганізаванне разам з генконсулам Беларусі Тыдня беларускай кухні ў Беластоку.

— Ты ўжо да справы смаку падыходзіш нават як навуковец, — звяртаюся да аўтара-кухара, седзячы, на жаль, у звычайнай кавярні, хоць абое маем надзею рассесціся і рассмакавацца ў якімсьці беларускім шынку ў Беластоку. — Цытуеш Брукнера: У гісторыі польскай культуры руская не мела б месца, бо яна — асобны тып, калі б не спляліся лёсы абодвух плямёнаў і калі б супольныя ўплывы не адціснуліся так моцна на іх. Калі хочам прадставіць гісторыю польскай культуры, немагчыма абмінуць яе ўсходняга абсягу.

— Таксама і звычаі, звязаныя са спажываннем і перарабляннем ежы, былі вынікам перамяшчання разнародных усходніх традыцый і культур. Беларуская кухня актыўна ўдзельнічала ў стваранні міфа крэсавай кухні. Можа не на шляхецкіх і магнацкіх сталах, дзе пераймала стараполькія ўзоры, а наступным чынам і еўрапейскія, але яе месца трэба шукаць у багатай сялянскай кухні. Шматвяковая багатая беларуская кухня з’яўляецца тыпова вясковай. Так як большасць славянскіх кухняў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF