Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

Неверлі зноў у Белавежы

Аляксей МАРОЗ

Сёлета мінае 105 гадоў з дня нараджэння вядомага пісьменніка і педагога Ігара Неверлі, а ягоны сын, таксама пісьменнік і драматург Яраслаў Абрамаў-Неверлі адзначае сваё 75-годдзе. Абедзве юбілейныя даты сталі ў Белавежы прычынай аб’яўлення 2008 года — годам Неверлі, паколькі гэтая сям’я ў пачатку ХХ стагоддзя пражывала ў Звярынцы побач Белавежы і цесна была звязана з гэтай мясцовасцю. 5 красавіка на ўрачыстай сесіі радныя Белавежскай гміны прысвоілі Яраславу Абрамаву-Неверлі, пражываючаму зараз у Канадзе, званне ганаровага грамадзяніна Белавежы, а Гміннай публічнай бібліятэцы ў Белавежы — імя Ігара Неверлі.

Урачыстая сесія праходзіла ў мясцовай кіназале з удзелам запрошаных гасцей, сярод якіх былі пісьменнікі згуртаваныя ў творчых арганізацыях і людзі, якія ведаюць абодвух літаратараў. Пасля прыняцця пастаноў па ўшанаванні сям’і Неверлі, сабраныя перайшлі на праваслаўныя могілкі і каля магілы бацькі Ігара Неверлі — Міколы Абрамава, капітана 8 Эстляндскага палка расійскай арміі была адслужана паніхіда. Побач магілы Міколы Абрамава знаходзіцца невялікі, з крыжам і надпісам, помнік Людміле Неверлі.

— Мы з бацькам так і не высветлілі, хто з нашых сямейнікаў тут пахаваны. Магчыма, што гэта магіла самага маладога дзіцяці майго дзеда Язэпа Неверлі, — разважаў Яраслаў Абрамаў-Неверлі.

Ужо аб’явы аб мерапрыемстве ў некаторых выклікалі пытанне, чаму Ігар Неверлі карыстаўся толькі адным прозвішчам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF