Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

За блакітным морам

Ежы ПЛЮТОВІЧ

У мастакоўскай кавярні царыў спакой на падабенства спакою смерці. Бясшумна рухаўся бармен за цьмянай стойкай, а яго твар падобны быў на маску старагрэчаскага трагіка.

А ты ўсё з’яўляешся аматарам, значыць, ахвярай гэтай гніючай, выпетранай Еўропы, — паэт-постмадэрніст спаглядаў на мяне з кплівай ухмылкай, як заўжды самаўпэўнены, з берагамі напоўнены тою непахіснай пэўнасцю, якую не здзярэш, той перакананасцю ва ўладанні абсалютнай ісцінай. — Мусіш на сябе зважаць, дбаць аб сябе, таму што гэтая распадаючаяся падла можа цябе яшчэ больш балюча брыкнуць перадсмяротным выспяткам.

А я ўглядаўся ў святло, што прачыналася за акном кавярні ў перадпаўдзённы час, не мяшаў яму ў гэтым маналогу, не спыняў яго, слухаў.

Будучыня нашага свету належыць Азіі, культурам Далёкага Усходу. Ты глянь толькі, у якім маланкавым тэмпе развіваюцца Кітай або Індыя: мы, еўрапейцы, мелі іх у пагардзе, ставіліся да іх зняважліва, а яны сёння выраслі на эканамічныя імперыі, глабальныя магутнасці. Сёння Захад, Еўропа не мае нічога каштоўнага ў прапанову для рэшты свету. Наша еўрапейская цывілізацыя боўтаецца ў геданізме, у распусце, у волі, якая разумеецца як права на неабмежаванае раздолле, прымітыўная забаўка. Культура Захаду цяпер у застоі, у крызісе. Дажываюць свае дні апошнія цудоўныя старцы-інтэлектуалы, у час калі іх наследнікі, нейкія недаросткі, малыя, занятыя дзяльбой воласа на чвэрткі, занятыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF