Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

Электрычнае крэсла

Віктар САЗОНАЎ

Белае і чорнае. Беларусь і Чарнобыль. Пра чарнобыльскую бяду вельмі шмат сказана ды напісана. Але па сутнасці не сказана і не напісана нічога. Ніхто не можа сказаць дакладна, колькі людзей загінула з за нябачнай радыеактыўнай смерці, і колькі яшчэ загіне. Стаяць пустыя, пакінутыя людзьмі вёскі, стаяць як манументы і напамін. Толькі на Беларусі іх практычна ніхто не бачыць. Відэакамера дзяржаўнага журналіста не адважваецца паказаць гэтыя пейзажы грамадству, бо зараз беларуская ўлада занятая нечым іншым. На поўным сур’ёзе абмяркоўваецца мажлівасць будаўніцтва на тэрыторыі нашай радзімы атамнай электрастанцыі.

Кажуць, што яна будзе не такой, як чарнобыльская, толькі нашмат магутнейшая. Ужо калі рване, дык рване. Пустых вёсак не будзе. Іх знясе з зямлі ў адно імгненне, як карова языком зліжа.

Кажуць, што гэтая не ўзарвецца. Але ж і пра тую не папярэджвалі, што гахне. А яна гахнула. Ёй усё роўна было, папярэджвалі людзі адзін другога пра мажлівасць трагедыі, ці наадварот, сцвярджалі, што яна, тая трагедыя, немажлівая. Ёй да людзей не было аніякай справы. Як і тым людзям, якія прынялі рашэнне яе паставіць.

А яшчэ гавораць, што такіх станцый у Францыі навалам. І не ўзрываюцца яны. Лепш за ўсё на гэта адказаў адзін дзядок, які ў Гродне працуе качагарам у адной з кацельняў.

У Францыі, — кажа ён, — таксама як і ў нас, ёсць і кацельні, і качагары. І кацельняў тых мільёны. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF