Ніва № 16 (2710), 20 красавіка 2008 г.

Праблемы з аўтарытэтамi

Ганна КАНДРАЦЮК

Праўдападобна, калі выйдзе гэты нумар „Нівы”, будзем ужо ведаць рашэнне Сабора ў справе айца Гаўрыіла, былога архімандрыта Супрасльскага манастыра. І, праўдападобна, сёлетні Вялікдзень у манастыры людзі сустрэнуць у слёзах і смутку. А сам закалот з назначэннем у епіскапы выкліча непатрэбныя эмоцыі вернікаў.

Прыгадайма, 7 красавіка г.г., у дзень Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, айцец Гаўрыіл папрасіў Сабор не павышаць яго ў епіскапы. Сваё рашэнне аргументаваў так:

Я яшчэ не гатовы прыняць такі адказны і прэстыжны сан.

Заява айца Гаўрыіла паказалася настолькі сенсацыйнай, што яе агучылі з першых старонак усе беластоцкія штодзёнкі. У першую чаргу гаварылася пра сувязь былога архімандрыта з парафіяй. Сапраўды, цяжка знайсці ў нас духоўнага з такім вялікім аўтарытэтам. За лекарскай і духовай парадай едуць да яго не толькі праваслаўныя, але і ярыя беластоцкія католікі, якія ў гэтым месцы пачынаюць думаць пра экуменію...

Мне самой прыходзілася пачуць сярод народу легенды пра дабрадзействы архімандрыта: „Ён і не есць, не спіць — усё за хворых моліцца. І кожнага выслухае, для кожнага добрае слова мае!”

Доказам гаспадарскіх талентаў былога архімандрыта з’яўляецца матэрыяльнае адраджэнне Супрасльскага манастыра. У першую чаргу трэба назваць адбудову ўзарванай немцамі ў 1944 годзе старажытнай лаўры. У апошніх гадах манастырскія будынкі прайшлі рамонт, былі закладзены агароды. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF