Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

На паштоўках — беларуская моладзь Сакольшчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

Гродзенскія краязнаўцы і гісторыкі падрыхтавалі і выдалі набор з 13 паштовак пад назовам — „Горадня — другая сталіца БНР”. Гэтае выданне прымеркавана да 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзве паштоўкі з гэтай серыі маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Сакольшчыны. А справа ў тым, што восеньскім вечарам 1909 года ў цеснай кватэры ксяндза Францішка Грынкевіча ў Бернардыйскім касцёле ў Гродне быў створаны Гарадзенскі гурток беларускай моладзі.

На адным вялікім групавым фотаздымку можна пазнаць ксяндза Францішка Грынкевіча (1884-1933), які паходзіў з вёскі Новы Двор Сакольскага павета. У свой час ён скончыў Віленскую духоўную семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію.

Ёсць на здымку і Адам Бычкоўскі (1889-1937) — першы старшыня Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі. Родам ён быў з маёнтка Талочкі Сакольскага павета. У гуртку Адам выступаў з рэфератамі, пісаў п’ескі, ставіў спектаклі, чытаў са сцэны вершы. Ён быў даволі адукаваным хлопцам, скончыў у свой час юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Сярод беларускай моладзі Адам Бычкоўскі карыстаўся вельмі вялікай павагай і аўтарытэтам. Пэўны час наш зямляк працаваў суддзёй у Саколцы, а ў 1930-х гадах — адвакатам у Варшаве. Там ён прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі асветнага таварыства беларусаў. Сам распрацаваў статут таварыства і стараўся яго зацвердзіць праз камісарыят ураду Варшавы, Міністэрства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF