Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Беларусь — вечная ты!!!

Алесь АДАМКОВІЧ, Вільня

90 год абвяшчэння БНР адзначылі ў Вільні

Скажыце, гэта беларусы?

Так

То вельмі прыгожа!!!

(З дыялогу з невядомым літоўцам, які быў уражаны хараством лунаючых бел-чырвона-белых сцягоў, калі шыхт маладых беларусаў 25 сакавіка з дому настаўніка рушыў у Базыльянскія муры)

25 сакавіка

Менавіта з гэтага дыялогу хацелася б распачаць расповед аб святкаванні Дня Волі ў Вільні. Так, гэта было заканчэннем мерапрыемстваў, але гэты дыялог пакінуў у душы найбольшае ўражанне. Невядомы літовец захапляўся прыгажосцю беларускіх сцягоў, у той час, калі гэтыя сімвалы ў Беларусі зняважаныя і забароненыя. А з імі і самі героі, тыя, што тварылі Беларусь. Але яна так і надалей пачынае заставацца нейкай міфічнай істотай, так і не стаўшай быццём.

25 Сакавік 1918 года стаў самым значным і самым балючым у найноўшай гісторыі беларускай зямлі. І бег часу нам сёння адмераў 90! Час, каб прааналізаваць і ўбачыць тое, што маем.

Так, ідэалы не ажыццявіліся. Беларусь так і не стала незалежнай дзяржавай, беларуская мова не гучыць у ёй, яе насельнікам не вядомая гісторыя свае зямлі...

Але...

На палітычнай карце сёння ёсць Беларусь. Пра яе гавораць, аб ёй ведаюць. Гэта сталася перамогай 25 сакавіка, а значыць, тое, што адбылося тады, дало ўсходы. Праз знявагу, праз забыццё, хлусню і няўдзячнасць Беларусь нараджаецца да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF