Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Ад міражоў культурнай працы ў Менску па салавецкія і карэльска-мурманскія папраўчыя працоўныя лагеры

6 верасня 1933 года, паміж чыгуначнымі станцыямі Негарэлае і Стоўбцы, адбыўся абмен палітвязнямі Польшчы і СССР. З польскай турмы быў звольнены лідэр Грамады Браніслаў Тарашкевіч. Узамен, саветы вызвалілі з салавецкай катаргі вядомага дзеяча, паэта і беларускага літаратара Францішка Аляхновіча.

Пра гэты жахлівы перыяд у жыцці Францішак Аляхновіч апавядае спакойна, час ад часу ягоны твар робіцца больш важным, дастойным, праблемы з памяццю ўзнікаюць толькі тады, калі трэба прыгадаць нейкія прозвішчы. Голас гучыць роўна, коратка, ясна і проста ён фармулюе сказы пра перыяд сямігадовай ссылкі. У гэтай аповесці няма пафасу, страчаных ілюзій, псіхічных паслядоўнасцей катаргі.

— Менавіта, так. 6-га гэтага месяца, — кажа спадар Аляхновіч, — нас абмянялі, 7-га я быў ужо ў родным горадзе Вільні. З Тарашкевічам бачыўся на мяжы. Мы сказалі сабе некалькі прывітальных слоў.

Мары пра беларускі тэатр

— У Савецкую Расію, — апавядае нам спадар Аляхновіч, — я паехаў у верасні 1926 года, на польскім замежным пашпарце і савецкай візе. Я хацеў наведаць сям’ю, родзічаў. Я прыехаў у Менск. Тады мне здавалася так — тут знайду для сябе большыя магчымасці і буду працаваць у карысць беларускай культуры. Цікавіў найперш мяне тэатр. У савецкай Беларусі працавалі тры дзяржаўныя тэатры, яны былі нядрэнна субсідзіраваны, адзін тэатр дзейнічаў у Менску, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF