Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Дзень Волі пад акупацыяй

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Улада, якая зараз пануе ў Беларусі, не дала беларусам спакойна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята — 90-ыя ўгодкі з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Грамадзяне краіны мірна і годна збіраліся адсвяткаваць гэтую юбілейную дату, якая сімвалізуе адраджэнне беларускай дзяржаўнасці. Было запланавана ўрачыстае шэсце па вуліцах сталіцы і ўскладанне кветак да помнікаў беларускім паэтам — Якубу Коласу, Янку Купалу, Максіму Багдановічу. Здзейсніць задуманае не ўдалося. Улада чарговы раз прадэманстравала грубую фізічную сілу на мяжы з садызмам. Такая ўжо ў яе прырода; іншых якасцей, акрамя памкнення татальна душыць праявы беларускага патрыятызму, у яе папросту няма.

25 сакавіка Мінск сустрэў мокрым снегам. Зазвычай на дзень Звеставання па грыгарыянскім календары заўсёды стаіць добрае сонечнае надвор’е. На гэты раз было па-іншаму. Сапраўдная прыродная слата накрыла беларускую сталіцу з самага ранку. Напярэдадні і 25-га па ўсёй краіне адбылася вялікая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінула шмат людзей, у тым ліку высокапастаўленых асоб. У прыватнасці разбіліся насмерць намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама і дырэктар бабруйскага прадпрыемства „Белшына”. У Мінску ад раніцы панаваў паўзмрок, атмасфера была гнятлівая ў прамым і пераносным сэнсе.

Збор грамадзян на шэсце быў прызначаны на шостую гадзіну вечара на пляцы Якуба Коласа. Аднак, ужо за гадзіну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF