Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Была такая пара...

Размова з Аляксандрам Баршчэўскім, паэтам і беларусістам

Ніва”: Спадар Аляксандр, Вы трапілі ў „Ніву”, пакуль сталі Алесем Барскім, ад самага яе пачатку — як навуковец. Адкрыў Вас таксама Георгій Валкавыцкі. Вы дэбютавалі ў канцы 1958 года, а ўжо ў першым зборніку літаб’яднання „Рунь” апынуліся Вашы спелыя вершы.

Аляксандр Баршчэўскі: — Я Валкавыцкага памятаю як вельмі парадачнага чалавека, на якога не скажаш кепскага слова. Сам ён паэт, а засакарэчваўся, пісаў пад псеўданімам або крыптонімам, а наперад нас выпіхваў, іншых паэтаў, фаварызаваў нас. Ніколі нікому не зайздросціў, цешыўся, што хтосьці напісаў добры верш. Гэта вялікая рыса сярод аўтараў. Я Юрку Валкавыцкага цаніў і цаню, хаця цяпер кантактаў не ўтрымоўваем, але застаўся для мяне ён чалавекам незвычайным.

Вы, быўшы на стажыроўцы ў Мінску, прыслалі былі ў „Ніву” першы верш... Засакрэціўшыся...

— Быў ён пад загалоўкам „Вавёрка”, наколькі памятаю. Падумаў я, што калі акажацца ён „ерунда”, не буду да яго прызнавацца, і падпісаў першы верш псеўданінам. Тым больш, што ў „Ніве” друкаваліся мае тэксты пра літаратуру. Ды ў „Ніве” адказалі, што вершы падабаюцца, спыталіся, хто аўтар. Тады я прызнаўся.

Георгій Валкавыцкі, здаецца, добра адчуваў сваім пушчанскім носам паэтычны дух, трапляў на сапраўды таленавітых аўтараў, якіх згуртаваў вакол „Нівы”, якую стварыў і якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF