Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Зацікавіць людзей

Размова з Міраславам СТЭПАНЮКОМ, старшынёй управы Мясцовай групы дзеяння „Белавежская пушча”.

Пра Вас я пачуў у Сацах, у Краіне адкрытых аканіц. Гэта быў Ваш праект?

— Ну, я быў адным з сааўтараў гэтага праекта. Сама назва праекта не мая, але ідэя так. Бо назву задумаў чалавек з па за нашага рэгіёна. Падобны праект быў рэалізаваны раней на Кашубах, дзе паявілася Kraina w kratę. Яго аўтарам быў д р Януш Маеўскі з Сельскагаспадарчай акадэміі ў Познані, які займаецца м.інш. агратурызмам. Супрацоўнічаў ён з намі пры рэалізацыі розных праектаў, м.інш. Дацкага агенцтва аховы асяроддзя, які мы рэалізавалі ў рэгіёне Белавежскай пушчы разам з Паўночнападляшскім таварыствам аховы птушак. Але самую назву Краіны адкрытых аканіц задумаў ён. Нам важна было, каб пачаць ахоўваць тыя мясцовыя элементы, каб звяртаць на іх увагу: на архітэктуру, на дэкор, якія знікаюць з нашага атачэння. Некалькі гадоў назад пра гэта зусім не гаварылася і быў гэта такі момант, калі Паўночнападляшскае таварыства аховы птушак рэалізавала свае прыродаахоўныя мерапрыемствы ў даліне Нарвы, скупляючы зямлю каб там ахоўваць птушак і выпадкова з’явілася патрэба крыху інакш адносіцца і да людзей. Нельга накідаць нейкіх форм аховы, пра якія людзі нават не ведаюць. Тут быў свайго роду зачын грамадскага руху, бо птушкі з’яўляюцца прыродным элементам пастаянна прысутным побач людзей і мы хацелі паказаць, што ахова прыроды не з’яўляецца нечым адмоўным, што яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF