Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Як у Шудзялаве захоўвуюць спадчыну

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі спытаеце ў Шудзялаве пра гурток беларускай мовы, вам адкажуць адно: яны прыгожа спяваюць! Сапраўды яно так.

Ужо на прывітанне дзяўчаты са спадарыняй Людмілай праспявалі сваю любімую песню:А я ўсё дзіўлюся, дзе ж ты, мая Маруся?” Пасля мы сядзелі за салодкім сталом у рэгіянальнай зале, аздобленай вышыванымі ручнікамі і сельскагаспадарчымі экспанатамі ды з кампакт-дыска слухалі песень хору „Загадка” з суседняй Супраслі. Аднак па чарзе...

У госці да нашых сяброў у Шудзялава я падалася з цікавасцю і, што тут казаць, з пэўным хваляваннем. Чаму? Таму, што люблю Сакольшчыну, яе маляўнічыя ўзгоркі і лясы, смачную ваду „Крынку”, мясцовыя песні і гасцінных людзей.

Белы будынак школы відаць ужо здалёк. Напамінае ён пагранзаставу на ўзбярэжжы Кнышынскай пушчы. Тут працуюць гімназія, пачатковая школа і прадшколле. Дзесьці пад 300 школьнікаў. Кожны дзень, пакуль школьны аўтобус пазбірае дзяцей і моладзь з самых далёкіх вёсак і лясных урочышчаў ды прывязе іх у школу, шмат часу пройдзе ў дарозе. Гэта не жарты, адзін такі маршрут доўжыцца за сто кіламетраў! У самых адлеглых кутках гміны школьніку трэба прачынацца ў шэсць гадзін раніцы або і раней. Давоз не мяшае, наадварот, магчыма, што далёкае падарожжа ўзбуджае ўяўленне і прыгожыя мары...

Ад трох гадоў у Шудзялаве працуе гурток беларускай мовы. Заняткі прысвячаюцца не адно песням, але і краязнаўчым ды займальным літаратурным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF