Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Пажарнікі ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Штогод гмінныя радныя атрымліваюць інфармацыю пра рэалізацыю задач па супрацьпажарнай ахове. Як паведаміў працаўнік Гміннай управы Аляксандр Багацэвіч, на тэрыторыі Арлянскай гміны дзейнічае сем добраахвотных пажарных каманд; усе яны занесены ў краёвы судовы рэгістр. Добраахвотная пажарная каманда з’яўляецца абмундзіраванай часцю, абсталяванай спецыяльнай апаратурай для змагання з пажарамі, стыхійнымі бедствамі ці іншымі мясцовымі пагрозамі. Кошты абсталявання, утрымання, абучэння і ўтрымання боегатоўнасці пажарнікаў нясе гміна. Гміна таксама запэўнівае абмундзіраванне, страхаванне пажарнікам ды кошты іх перыядычных медыцынскіх аглядаў. Зараз у Арлянскай гміне 189 пажарнікаў, у іх ліку 145 дзейных, 5 дапаможных і 17 ганаровых. Пры арлянскай камандзе паўстала жаночая дружына з сямі асоб ды маладзёжныя дзявочая і хлапечая каманды па 14 чалавек кожная.

Паасобныя каманды на тэрыторыі Арлянскай гміны розныя па ліку членаў:

— у Орлі 72 пажарнікі, у тым ліку 26 звычайных, 11 ганаровых, 5 дапаможных, 7 жанчын і 28 маладых людзей;

— у Вульцы-Выганоўскай 21 пажарнік: 19 звычайных і 2 ганаровых;

— у Спічках 16 звычайных;

— у Рудутах 14 звычайных;

— у Рыгораўцах 15 звычайных;

— у Малінніках усіх 30, у тым ліку 6 ганаровых;

— у Градалях 24 звычайныя пажарнікі.

Выратавальна-тушыльныя каманды ў Орлі і Рыгораўцах маюць мадэрнізаваныя машыны на шасі „Камаза”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF