Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Дзень Незалежнасці ў нашых школах

Аляксей МАРОЗ

Святкаванне 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бельскім і Гайнаўскім белліцэях адбылося вельмі ўрачыста, але па-рознаму. У Гайнаўцы была гэта лінейка з патрыятычнымі песнямі, вершамі і расказам пра падзеі 1918 года, сустрэча з беларускім гісторыкам і фільм. У Бельскім белліцэі вядучае месца занялі гульні і спаборніцтвы з патрыятычным ухілам і прэзентацыя нацыянальных страў. Настаўнікі беларускай мовы з іншых школ Бельшчыны, Гайнаўшчыны і Беластока таксама не забываюць пра сакавіцкія падзеі 1918 года і знаёмяць з імі вучняў на занятках роднай мовы.

У гэтым годзе святкаванне Дня Волі якраз выпала ў вольны ад вучобы дзень (велікодны перапынак) і таму адзначаўся ён пазней, з 26 па 29 сакавіка, а ў Бельскім белліцэі частка святкаванняў адтэрмінаваная на красавік. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы традыцыйна, яшчэ да святкаванняў на калідоры паявілася адмысловая насценгазета з беларускімі нацыянальнымі сімваламі. Святочнае спатканне адбылося 26 сакавіка ў актавай зале, аздобленай двума гербамі Пагоня і вялікім лозунгам у бел-чырвона-белых колерах. Перад залай таксама красаваліся беларускія нацыянальныя сімвалы.

— Хаця ўчора быў вольны ад навукі дзень (25 сакавіка), вучні класа І „ц”, якія наладзілі сустрэчу, прыйшлі і падрыхтавалі сцэнаграфію. Мы таксама правялі апошнія рэпетыцыі, а з часткай ліцэістаў я ездзіла ў Беласток на тамашнія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF