Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Вытрывалі і будзем жыць

Яўген ВАПА

90 год таму назад у апошнім годзе першай сусветнай вайны стала відавочным, што тадышнім еўрапейскім імперыям — Расіі, Аўстрыі, Прусіі — прыходзяць канцы. Турмы народаў пачалі не толькі трашчаць, але і лопаць. Тады сярод эліт нашага народа выспявалі ўжо думкі не толькі пра беларускую аўтаномію, але і незалежнасць. Абвешчаная Актам 25 Сакавіка 1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка назаўсёды ўпісалася не толькі ў беларускую нацыянальна-гістарычную свядомасць, але вынесла беларускае пытанне на міжнароднае палітычнае абмеркаванне. На жаль, тады яшчэ без належнага выніку. Хаця і зараз некаторыя міжнародныя сілы стараюцца праігнараваць пытанне самастойнасці беларускай дзяржаўнасці, зыходзячы толькі са сваіх палітычна-эканамічных рахункаў, то ў даўжэйшай перспектыве немагчыма перакрыць права на свабоду амаль дзесяцімільённаму народу, расселенаму ў цэнтры Еўропы. Таму менавіта 25 сакавіка мы, беларусы ў Польшчы, выказваем не толькі сваю пашану для нашай мінуўшчыны, але ў гэты момант яднаемся з мільёнамі тых беларусаў, якія прагнуць лепшай долі і будучыні для нашай духоўнай Бацькаўшчыны. Ушаноўваем таксама памяць нацыянальных герояў і звычайных штодзённых барацьбітоў за беларускую справу, якія адышлі з гэтага жыцця ў кожным куточку свету.

Нам, беларусам Беласточчыны, на працягу апошніх дзевяноста гадоў прыйшлося вытрымаць не толькі гістарычныя буры, але і злабадзённыя клопаты, звязаныя з элементарным выжываннем, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF