Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Антыгандзізм

Віктар САЗОНАЎ

Калісьці Гандзі — вялікі індыйскі змагар і мысліцель, стваральнік тэорыі несупраціўлення гвалту гвалтам — заўважыў, што яго тэорыя яшчэ далёкая ад дасканаласці і што ў будучым яго паслядоўнікі змогуць раскрываць усё новыя і новыя мажлівасці негвалтоўнага змагання за свае ідэалы і перамогі, бо супраціўнік нічога не можа зрабіць з тым, хто без зброі і нават без сціснутых кулакоў выйшаў пратэставаць супраць несправядлівасці.

Сапраўды, дзейнасць індыйцаў тады прынесла перамогу. Англічане нічога не змаглі прыдумаць і былі вымушаны прызнаць незалежнасць Індыі. Не будзеш жа біць людзей, якія нават рук не падымаюць дзеля сваёй абароны. Бо за што іх біць? Кожны мае права хадзіць на плошчу і выказваць сваю думку. І калі гэты чалавек без палкі, то і на яго ніхто палку не падыме.

Так думалі не толькі англічане ды індыйцы. Гандзізм як рух расквітнеў па ўсім свеце і практычна паўсюдна прынёс поспехі. Паслядоўнікі Гандзі нічога новага ў гэтую тэорыю збольшага не дабавілі, бо сама ягоная ідэалогія аказалася настолькі дзейснай і дасканалай, што яе ворагі нічога не змаглі супрацьпаставіць ёй, незалежна ад таго, у якім кутку планеты і які народ браў яе за сваю асноўную зброю.

Але вернемся на Беларусь. Ва ўдзельнікаў мірнай акцыі 25 сакавіка 2008 года, прысвечанай найвялікшаму нацыянальнаму святу, Дню Волі, не было ні палак, ні якой іншай зброі. Перад пачаткам мірнага мінскага шэсця Гандзі быў бы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF