Ніва № 14 (2708), 6 красавіка 2008 г.

Свята Волі як Новы год

Ганна КАНДРАЦЮК

Акт 25 Сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку, — як трапна адзначыла старшыня Рады БНР на выгнанні Івонка Сурвіла, — найважнейшая падзея ў навейшай гісторыі Беларусі. Таму зразумела што 90-я ўгодкі БНР, якія беларусы адзначаюць цягам 2008 года, не маглі прайсці звычайна, без глыбейшага асэнсавання ідэі. Добры прыклад і зарад энергіі далі нам беларусы Літвы, якія ўжо са студзеня г.г праводзяць у Вільні патрыятычня мерапрыемствы. Беласток не мог быць горшым. У арганізацыю святкавання ўключыліся Беларускі саюз у РП, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, рэдакцыя „Нівы”, Асветнае таварыства АБ-БА, Беларускае гістарычнае таварыства. Традыцыйна не падвялі гайнаўскія ліцэісты і беластоцкія навучэны беларускай мовы, настаўнікі ды беларускія літаратары. Сродкі на святкаванне ахвяравалі самі арганізатары і ўдзельнікі, кожны хто колькі змог дакінуў са сваёй кішэні на кветкі ці неабходныя аплаты. Сёлета 25 Сакавіка выпала ў трэці дзень каталіцкага Вялікадня. Магчыма, і гэтая акалічнасць паспрыяла арганізатарам, бо многія ўдзельнікі святкавання проста скарысталі з выхадных. Ужо пры ўваходзе ў кавярню „Фама” сустрэла мяне доўгая чарга да распраналкі. У шэсць гадзін вечара, калі пачыналася святкаванне, зала была запоўнена (усе 140 месцаў). Сярод грамады пераважала моладзь і публіка сярэдняга ўзросту. Паўсюдна адчувалася святочна-сяброўскую атмасферу, спантанныя ўрачыстыя моманты. Вось група дзяцей з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF