Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

Сон пра плёскаўскіх „грыбоўцяў”

Ніна БРУЧКО

Вясна ў росквіце. Сонейка сунецца па небе высока, дзень доўжанькі. Вакол маёй хаты і панадворка ўжо зацвіў галубовымі кветкамі густа-густа, як сцяна, пасаджаны калісьці мамай бэз. Бела-ружовымі кветкамі пакрыліся маладыя, рослыя яблыні і грушы ад хаты аж да самай клуні, паабапал сцежкі, як белым малаком аблітыя сліўкі. А мне, падростку, і спратацца выгадна, каб пабыць у адзіноце, памарыць.

Якраз у сённяшні дзень пагода ад самай раніцы цудоўная. Сонейка радасна заглянула ў вокны. Пах жараных аладкаў, які даносіўся з кухні, абудзіў мяне крышку зарана. Хочацца есці, ой хочацца! Учора ж з за пабягушак не павячэрала, ледзь да пасцелі дабегла.

— Ну, тады сядай за стол і еж, калі не здолееш пачакаць усіх, — сказала незадаволеная мама, ставячы міску з гарачымі аладкамі і кружку са свежанькім малаком.

Не скончыла я апошняга аладка з’есці, як з ломатам адчыніліся дзверы і ў кухню ўбеглі Маня з Надзькаю і ў адзін голас крыкнулі: „Хутчэй канчай есці, пабяжым у Сэмэнаў гай, пашукаем качыных яечак!”

Мы выбеглі за агарод. Раўчак, які аддзяляў агарод ад гаю і Сэмэнавага поля быў поўны вады. Учора ішоў вялікі дождж. На палях зазелянела збожжа. „І добра, мо на Юр’я пойдзем пакачаць пакрашанымі яечкамі ў чыёсьці жыта”, — падумала я. Раўчак перайшлі мы кладкай і накіраваліся ў гай. Не паспелі яшчэ дабегчы да першых дрэў, калі з за клуні выбег з палюгаю „святы” Сэмэн, наш блізкі сусед. „Святы” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF