Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

Беласточчына і беластачане Беларускай Народнай Рэспублікі

Алег ЛАТЫШОНАК

Да першай сусветнай вайны тры паветы Беласточчыны: Сакольскі, Беластоцкі і Бельскі належалі да тых, у якіх беларускае нацыянальнае жыццё развівалася даволі хутка. Дарэчы, тут былі і даўнія традыцыі беларускага руху. Тут выдавалася ў 1862 г. „Гутарка двух суседаў”, а ў 1863 г., магчыма, і „Мужыцкая праўда”. Яе выдавец, Кастусь Каліноўскі, нарадзіўся ў Мастаўлянах на памежнай цяпер Свіслачы, а яго галоўны ідэйны супраціўнік, правадыр г.зв. „заходнерускай партыі” прафесар Міхайла Каяловіч — у недалёкай Кузніцы. Але праваслаўныя былі і сярод паўстанцаў, напрыклад, Язэп Такарэвіч з Бельска, які на эміграцыі задумаў выдаваць беларускую газету. У наступным пакаленні з Грыневіч-Малых, што пад Бельскам, паходзіў Ігнат Грынявіцкі, забойца цара Аляксандра ІІ і духоўны бацька беларускай фракцыі Народнай волі, рэвалюцыйнай партыі, якая спрабавала ўскалыхнуць Расійскую імперыю.

На пачатку ХХ ст. з’явіліся першыя ўласна беларускія палітычныя арганізацыі — Беларуская рэвалюцыйная партыя, а затым Беларуская рэвалюцыйная (пасля — сацыялістычная) грамада. Актыўным дзеячам БСГ быў пецярбургскі студэнт родам з Кленік Бельскага павета, сын тутэйшага праваслаўнага святара — Яўген Хлябцэвіч. Дзякуючы яму мясцовая бельская арганізацыя БСГ існавала ўжо ў 1906 г. З 1907 г. да БСГ належаў іншы святарскі сын, Іван Краскоўскі з Дубіч-Царкоўных, які ў рады арганізацыі ўцягнуў шмат сялянскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF