Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

Разам з рэгіёнам

Размова са старшынёй Вытворча-гандлёвага каааператыва „Крынка” Янушам БАЦЯМ.

Я, купляючы напоі, выбіраю марку „Крынка”. Ці добра я раблю?

— Цяжка сабе ўявіць лепшы выбар ад вашага. Гэта, па-мойму, выдатнае рашэнне, бо вы, як шматгадовы жыхар Падляшша ведаеце гэтую марку, ведаеце мечаныя ёю вырабы, вырабы выдатнай якасці, цалкам натуральныя. Вада, якую мы наліваем у бутэлькі, выплывае з зямных глыбінь, з артэзіянскай студні без ніякіх паляпшальных дзеянняў; гэта цалкам натуральная вада. Іншыя воды, у тым ліку і г.зв. марачныя, — не буду іх называць, — найчасцей маюць на метцы дапіску, што яны фільтраваныя, напаветраныя, з дадаткам кіслароду ці азону, бо іх склад такі, што патрабуюць гэтакіх дзеянняў дзеля прыгоднасці для піцця. А наша вада такая, якую яе выдала прырода, як яе прафільтравалі слаі глін і пяскоў мясцовай зямлі.

Я чуў расказ пра такі эксперымент: былі пастаўлены ў шклянках воды з розных крыніц. Пасля нейкага часу аказаўся на іх дне, апрача крынскай вады, асадак. Вада з Крынак аказалася найчысцейшай. Ці гэта магло быць праўдай?

— Шчыра кажучы, той асадак не ставіць ніводнай вады ў непрыгоднасць, таму што ў залежнасці ад мінеральнага складу вады ён або выдзяляецца, або не. Калі склад ураўнаважаны, тады няма падстаў для яго выдзялення. Асадак у тых водах, пра якія вы згадвалі, паказвае на тое, што тыя воды трэба паляпшаць перад спажыццём. Паколькі наша вада цалкам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF