Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

Беларускі тэатральны кааператыў „Полымя”

Сяргей ЧЫГРЫН

ТБШ у Беластоку і Язэп Драздовіч

У 1927 годзе ў Беластоку быў створаны гурток Таварыства беларускай школы (ТБШ). Як згадвае Кастусь Сідаровіч у зборніку „Лёс аднаго пакалення” (Беласток 1996, с. 10-13), першы сход ТБШ адбыўся ў прыватным памяшканні Язэпа Грыгарчука, дзе дэкларацыю аб прыналежнасці да ТБШ падпісалі 23 чалавекі.

На першым арганізацыйным сходзе, як згадвае Кастусь Сідаровіч, быў выбраны прэзідыум гуртка і сакратарыят. Старшынёю прэзідыума гуртка стаў Федарчук, сакратаром Конкаль. Знайшлося і памяшканне для ТБШ, дзе хутка быў зроблены рамонт і паціху наладжвалася праца. Актыўна запрацавалі ў ТБШ драматычная, харавая, дэкламатарская і літаратурная секцыі. „Праз нейкі час пачалі ставіць беларускія п’есы — ва ўласным памяшканні па суботах, нядзелях і ў святы, а таксама ў Беластоку і ў цэлай акрузе. Беларускае насельніцтва выдатна падтрымала ініцыятыву Таварыства”, — успамінае Кастусь Сідаровіч.

Калі верыць усё ж таму спадару Сідаровічу, то за сем гадоў дзейнасці ТБШ было пастаўлена 167 спектакляў і беларускіх сцэнічных твораў, у якіх удзельнічаў і хор. Драматычная секцыя налічвала 13 пастаянных акцёраў-аматараў, харавы калектыў — 38 харыстаў. За сямігадовы час існавання ТБШ былі арганізаваны два з’езды Акруговай управы.

Сапраўды, дзейнасць ТБШ у Беластоку ў 1927-1935 гадах была даволі актыўнай. У 1933 годзе ў сакавіку беластоцкія тэбэшоўцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF