Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

На лясным кардоне

Таіса СКУРАТАВА, Камянюкі

У пушчы яе карані

Толькі адкрыла брамку, каб увайсці ў двор Алены Іосіфаўны Шыпуль, як перапалоханыя куры з крыкам кідаюцца ад веснічак прэч. Да мяне з шыпеннем і гагатаннем накіроўваецца чарада белых, як снег, гусей. За імі важна выходзяць надзьмутыя індыкі, гатовыя ўзяць мяне ў палон. Асабліва яны не любяць таго, хто апрануты ў чырвонае адзенне. Маё ж паліто колеру хмурага дня давала мне права бесперашкодна прайсці густанаселены двор і апынуцца ва ўтульнай хаце гасціннай гаспадыні. У чыста прыбраным пакоі я ўбачыла невысокую, прыемную з твару жанчыну. Выглядала яна молада і ўся іскрылася энергіяй. Гэта ёй падпарадкоўваецца шумны двор з паўсотняй пярнатых насельнікаў.

Алена Іосіфаўна мяне не чакала, але сустрэла прыветліва. У маёй асобе яна адчула перш за ўсё субяседніка, бо не так часта на лясным кардоне здараюцца госці. Раней, калі яна працавала (цяпер Алена Шыпуль на пенсіі), з якімі толькі людзьмі не даводзілася ёй сустракацца.

На работу ў паляўнічую рэзідэнцыю „Віскулі” (цяпер гэта ўрадавая рэзідэнцыя) Алена Шыпуль заўсёды баялася спазніцца. А таму муж Ваня часта падвозіў яе на матацыкле.

— Аднаго ранку бягу па лесвіцы наверх, — расказвае Алена Іосіфаўна, — а насустрач спускаецца Пётр Міронавіч Машэраў. Хоць мы і прывыклі часта бачыць там важных асоб, але я чамусьці разгубілася. Прывіталася. А ён узяў мяне за руку: Чаго такая халодная? — пытае. На матацыкле ехала, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF