Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

Маладыя знатакі беларушчыны

Аляксей МАРОЗ

Ваяводскія элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове адбыліся 17 сакавіка ў Публічнай гімназіі ў Нарве. Праходзілі яны ў спакойнай атмасферы, затое напружанасць заўважалася сярод настаўнікаў. Хваляваліся яны за сваіх вучняў, якіх адносна доўга рыхтавалі да інтэлектуальных спаборніцтваў і разлічвалі на іх поспех. Хаця зараз лаўрэатамі гімназічных конкурсаў становяцца вучні, якія займуць толькі першых 5 месцаў, то з ліку 38 удзельнікаў апошняга этапу змаганняў за гэтае званне нават больш за палову вучняў магло паралельна апынуцца на першых пераможных месцах.

Аднымі з першых закончылі пісаць тэст гайнаўскія гімназісты.

— Найбольш цяжкім было пытанне наконт прыроды, а найлягчэйшымі — задачы па граматыцы, — заявіла гайнаўская белгімназітка Адрыянна Сачко. Яе сяброўка Юстына Тамашук звярнула ўвагу на эміграцыйных пісьменнікаў Наталлю Арсенневу, Масея Сяднёва і Алеся Салаўя, якіх тычыліся конкурсныя задачы. Абедзве гімназісткі найбольш рыхтаваліся па літаратуры. Рыхтуючыся да конкурсу асаблівую ўвагу на эміграцыйную літаратуру звярталі таксама Марцін Карпюк і Марк Саевіч з Комплексу школ у Дубічах-Царкоўных, якія ў тэсце не заўважылі асабліва складаных пытанняў. Іншыя гімназісты наогул таксама былі задаволены конкурснымі пытаннямі, але ўжо іх настаўнікі былі больш стрыманымі наконт поспехаў сваіх вучняў. Педагогі былі перакананы, што калі б не дасланы ў школы агульны аб’ём матэрыялу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF