Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

Не было свята без спектакля

Ілона КАРПЮК

Акцёры з выбару

Месяц таму сустрэліся мы з Надзеяй Азябла і ёй успамінамі пра тэатральны гурток у Пяньках. Калі я пісала той тэкст і калі зноўку пераслухала запіс размовы з ёю, у мяне з’явілася мноства пытанняў. Захацелася мне даведацца больш і падрабязней распавесці аб працы пянькоўскага тэатра. Наведала я Надзею Азябла паўторна ў перакананні, што вяртаюся да бяздоннай крыніцы ведаў пра культурнае жыццё вёскі Пянькі.

Адносна даты заснавання драмгуртка ў Пяньках існуюць розныя меркаванні. „Ніва” ўспамінае пра паспяховую падрыхтоўку першага спектакля ў 1959 годзе. Сама спадарыня Надзея гаворыць пра пачаткі ў 1956 годзе. Аказваецца, што пунктаў гледжання ёсць больш. Мая другая сустрэча з паняй Надзяй пачалася з расказу пра людзей, якія стваралі тэатральную гісторыю. Сярод успомненых акцёраў ды музыкантаў маюцца жыхары Пянькоў, Міхалова, а нават Гарадка. Удалося мне запісаць прозвішчы ўдзельнікаў: Ларыса Тарасевіч (Ваўранюк), Рыгор Ваўранюк, Ніна Кандрусік (Ваўранюк) — сёстры і брат, Мікалай Гарэнюк ды Ірэна Кандрусік (Гарэнюк) — сястра і брат, Ян і Мікалай Кандрусікі — браты, Янка Тарасевіч, Ларыса Ярмолік, Канстанцін Грэсь, Марыя Курэк (Палоцкая), Люба Грыка (Ваўранюк), Аляксандр Амброжэй, Галена Майсак, Яўген Грэсь, Галіна Ваўрыняк (Грэсь), Аляксандр Маркевіч, Вера Кананчук (Астравецкая), Канстанцін Каспэрук.

Здаецца мне, што спісак напэўна пашырыцца, калі толькі адгукнуцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF