Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

1908, (...), 2008

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пасля апошняга фельетона Уладзіміра Хільмановіча „Кропкі над Ю” („Ніва” ад 16 сакавіка) маю дылему: выказаць сваё меркаванне пра Косава ці пра самога аўтара. Паколькі мой апанент зноў увільнуўся ад канкрэтнага адказу пра „віну за распладжэнне албанцаў у Косаве”, спасылаючыся то на незразуменне ім майго тэксту, то на незразуменне мною ягонага фельетона, то на тое, што стаўляў ён толькі пытанні, мяркую, што яму тады здарыўся нюх аржанога соку, які пасля выветраў і — справе канец.

Сваё меркаванне пра Косава я ўжо выказваў раней і не хочацца мне залішне займаць ім ні тут месца, ні часу чытачу. Паколькі, аднак, прыведзеныя мною цытаты аўтар „Кропкі” тлумачыць адсутнасцю майго ўласнага меркавання, пацвярджаю, што спадар Хільмановіч цалкам шчыра прызнаецца ў тым, што не зразумеў майго тэксту.

Да „касавокай палітыкі” стаўлюся я станоўча, насуперак меркаванняў агульнай масы „тутэйшых”, у тым і гэтай масы эліт — „дэмакратычных асяродкаў”. Уладзімір Хільмановіч напісаў, што ў Косаве было зацішна, а пасля фармальнага аддзялення ад Бялграда будзе невядома што...

У 1908 годзе насельніцтва Бялграда ўзбурылася супраць захопу Босніі Аўстрыяй. І ўсе сербы чакалі ваеннага ўмяшальніцтва Расіі, што тая заступіцца за імі. Але калі чаканыя рускія салдаты не з’яўляліся, паехалі сербскі прынц Джорджэ і прэм’ер Пашыч у Пецярбург, а там цар сказаў ім, што Расія з’яўляецца саюзнікам Аўстрыі і за сербаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF