Ніва № 13 (2707), 30 сакавіка 2008 г.

Беласток узяў усё!

Міра ЛУКША

Першы год у алімпіядзе беларускай мовы сёлета прынялі ўдзел вучні, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, якія цяпер у другім класе ІІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя. Гэтыя дзеці, цяпер ужо свядомая не толькі сваіх каранёў моладзь, уся ў інтэлектуальных і культурных пошуках, развівалася на нашых вачах — ад беларускага садка нумар 14, праз пачатковую „чацвёрку”, гімназічную „сямёрку”, а іх слядамі ідуць маладзейшыя. Іх меншыя і большы поспехі следзім і стараемся паказваць, бо гэта і гонар, і падмацунак беларускаму духу.

Сёлета на цэнтральныя элімінацыі ХIV Алімпіяды беларускай мовы з ліку трыццаці двух фіналістаў, якія прыступілі да змагання, пяцёра было беластоцкіх ліцэістаў. Трое з іх — Наталля Швед, Ева Сегень і Міхал Каліна сталі лаўрэатамі. Лаўрэатамі сталі па чарзе, пералічыўшы здабытыя пункты на пісьмовым і вусным экзамене: 1. Наталля Швед (Беласток), 2. Анна Хількевіч (Бельск), 3. Наталля Каўшук (Гайнаўка), 4. Аляксандра Лаўранюк (Бельск), 5. Ева Сегень (Беласток), 6. Караліна Ігнацюк (Бельск) і 7. Міхась Каліна (Беласток). Наступнымі ў чарзе, ужо без звання лаўрэатаў, былі вучаніцы, аб якіх выніках сведчыць пунктацыя — наступныя пасля апошняга лаўрэата, фіналісткі на восьмым месцы, Юльянна Дораш (Бельск) і Уршуля Сахарчук (Гайнаўка) здабылі толькі на адзін пункт менш ад яго. Вельмі добра на вусным экзамене выступілі наступныя фіналісты : Юльянна Дораш, Уршуля Скепка (Гайнаўка), Юліта Сахарчук (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF