Ніва № 12 (2706), 23 сакавіка 2008 г.

Адзін дзень у БНР

Юры ГІЛЬ

(Да 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі)

Я ляжаў у віленскай лякарні, хварэючы на сэрца, і думаў пра Беларусь, каб хутчэй паехаць у родныя пенаты ды сустрэцца з дзядзем Станіславам Шантарам, якому ўжо за 90 год і пражывае цяпер у невялікай вёсачцы Крукоўка Докшыцкага раёна.

Дзядзя Стась нарадзіўся ў 1915 годзе ў засценку Харошая Ель, што ў нейкіх чатырох вярстах ад маёй Засцянковай хаткі ў Вашунаве. Ён на сваім вяку шмат што бачыў і перажыў, удзельнік польскай кампаніі 1939 г., прайшоў два палоны — нямецкі і савецкі, пабываў у Асташкаве, цудам застаўся ў жывых, бо і там расстрэльвалі, як і ў Катыні. Нягледзячы на ўзрост, дзядзя мой мае бадзёры выгляд, рухавы, дапамагае ТБМ сваімі парадамі, добра валодае і размаўляе на роднай беларускай мове, не адрокся яе, нават моліцца на ёй з’яўляючыся закрыстыянам касцёла ў Порнялішчах. Праўда, цяпер ён ужо дабіраецца аўтатранспартам на набажэнствы ці фэсты, а раней толькі на сваёй „дамачцы”-веліку. Ой, колькі ён „з’ездзіў” іх на сваім вяку!

Мяне цікавіла яшчэ і тое, што дзядзя Стась шмат што ведае і пра БНР, бо яго бацька Каетан падзяляў ідэі Беларускай Народнай Рэспублікі, дапамагаў барацьбітам за беларускую справу, хаця сам і не ўдзельнічаў у адкрытай барацьбе з ворагамі нашага народа.

У хуткім часе мая мара ажыццявілася, я падлячыўся, мяне выпісалі з лякарні, адправілі на амбулаторнае лячэнне і я, ачуняўшы, накіраваўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF