Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

Ягайла ў Белавежы

Пётр БАЙКО

Міхал Балiнскі і Тыматэвуш Ліпінскі, характaрызуючы ў трэцім томе свайго твора „Starożytna Polska pod względem historycznym, jeograficznym i statystycznym opisana” (Варшава 1846) Белавежскую пушчу, сцвердзілі: „Гэтая лясная краіна мае таксама сваю гісторыю; упамінaецца яна з часоў царавання Улaдыслава Ягайлы, які любіў тут паляваць па прычыне вялікага ліку дзічыны, асабліва ж больш багатага чым у другім месцы статку зуброў”. І сапраўды, калі прагледзіш белавежскую літаратуру, лёгка прыкмеціш, што шматлікія аўтары пачатак Белавежы звязваюць менaвіта з імем гэтага караля, хаця апошнія археалагічныя даследаванні паказваюць, што мясцовасць можа быць старэйшая, дасягаючы сваімі каранямі IX стагоддзя.

Уладыслаў ІІ Ягайла (нар. каля 1362 — пам. 1 чэрвеня 1434), сын Альгерда Гедымінавіча і ягонай другoй жонкі Юльянны, дачкі цвярскога князя Аляксандра, вялікi князь літоўскі ў 1377-1381 i 1382-1401 гадах, на польскiм троне засядаў пачынаючы з 1386 года аж да сваёй смерці ў 1434 годзe. Адчыніў ён новую эпоху ў гісторыі Польшчы. Уступленне на трон папярэдзіла персанальная унія Карaлеўства Польскага з Вялікім княствам Літоўскім, заключаня 14 жніўня 1385 года ў Крэве. Патрэба польска-літоўскай уніі вынікла па прычыне пагрозы, якую для абодвух дзяржаў ствараў на зломе XIV i XV стагоддзяў Тэўтонскі ордэн. Крэўская унія была першым з шасці унійных актаў, падпісаных Польшчай і Літвой. Заключаны дагавор прадбачваў шлюб вялікага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF