Ніва № 11 (2705), 16 сакавіка 2008 г.

З Рыгораўцаў — па „залатыя горы”

Сяргей ЧЫГРЫН

Сланімчанка Марыя Бержын (па мужу Парфянец) даўно на пенсіі, бо ёй ужо 85 гадоў. Жыве яна адна, бо дзяцей лёс не даў, але радуюць жанчыну пляменнікі і іхныя ўнукі. Муж памёр пяць гадоў таму. Тут у Слоніме яна з ім некалі пазнаёмілася і разам пражылі ўсё жыццё. І хоць Слонім для спадарні Марыі даўно стаў сваім, але заўсёды прыгадваецца родная вёска на Беласточчыне, дзе яна нарадзілася і жыла са свамі бацькамі. Калі я завітаў да Марыі Міхайлаўны, і яна мяне сардэчна запрасіла ў сваю хату, то на яе стале я ўбачыў канверт з Беластока, а ў ім пісьмо і фотаздымкі ад сястрыной унучкі, якая нядаўна выйшла замуж і даслала свае шлюбныя фотаздымкі. На сцяне ў адным з пакояў віселі карціны, вышытыя рукамі гэтай сціплай жанчыны.

— Гэта я ў вольны час іх вышывала. Гэта карціна называецца „Хатка”, а гэта — „Тройка”, — сказала спадарыня Марыя.

Ложак у пакоі па-даўнейшаму акуратна засланы, на сцяне — яе партрэт з мужам, зроблены тады, калі яны былі маладымі, а таксама фотаздымкі блізкіх людзей. У слонімскай хаце і адбылася наша гутарка.

Спадарыня Марыя, скажыце, калі ласка, скуль Вы родам?

— Я родам з вёскі Рыгораўцы Бельскага павета. Там нарадзіліся мае бацькі і дзяды. Тата мой быў адзін сын у бацькоў. Але ён у 1929 годзе памёр. Тата будаваў хату, моцна прастыў, захварэў і хутка яго не стала. Мы як маглі, так бацьку ратавалі, выклікалі адзін раз доктара. Каб разлічыцца з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF